Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы склала амаль паўгадавы прагноз
У сакавіку 2016 года індэкс цэн на тавары і паслугі ў параўнанні з лютым 2016 года вырас на 0,8%. У параўнанні са снежнем 2015 года рост склаў 5,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Зацверджаны прагноз інфляцыі на 2016 год складае 12%. Калі прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў прадстаўляў 5 красавіка ў парламенце праграму дзейнасці ўрада на пяць гадоў, ён заявіў, што ёсць магчымасці для таго, каб інфляцыя за 2016 год склала не больш за 12%.
Кошты на харчовыя тавары ў сакавіку ў параўнанні з лютым выраслі ў сярэднім на 0,7%, на нехарчовыя — на 1,2%. Паслугі падаражэлі на 0,6%. У адносінах да снежня 2015 года гэтыя паказчыкі выраслі на 4,3%, 3,8% і 12,5% адпаведна.
Да 2020 года ўрад плануе знізіць інфляцыю да 5%.