Інфляцыя за студзень у Беларусі склала 1,9%
У студзені 2016 года індэкс спажывецкіх коштаў у Беларусі на тавары і паслугі вырас на 1,9% у параўнанні са снежнем 2015 года. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У прыватнасці, харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 1,5% у параўнанні са снежнем 2015 года і на 10,6% у параўнанні са студзенем 2015 года. Кошты на нехарчовыя тавары выраслі на 1,2% і 10,2% адпаведна.
У параўнанні са снежнем 2015 года індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі вырас на 4%. У параўнанні са студзенем 2015 года рост склаў 15,8%.