Інструктар аўташколы збіў жанчыну на пешаходным пераходзе (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 24 лютага ў Заводскім раёне Мінска. Пацярпелая атрымала траўмы галавы і ног, яе шпіталізавалі.
У Мінску раніцай 24 лютага інструктар аўташколы, які ехаў на аўтамабілі Volkswagen Golf, збіў 42-гадовую жанчыну на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося на вуліцы Сацыялістычнай. 52-гадовы мужчына ехаў у бок Партызанскага праспекта. Ад удара жанчыну падкінула на капот. Аўтамабіль затармазіў і спыніўся праз 20-30 метраў.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", кіроўца патлумачыў, што ехаў з хуткасцю 60-70 км/г, пацярпелую не заўважыў. На яе вопратцы не было святлоадбівальных элементаў. Жанчына атрымала траўмы галавы і ног, яе шпіталізавалі.
Фота: ДАІ