Інтэрпол выдаў ордар на арышт расійскіх топ-менеджараў БКК

У міжнародны вышук пададзеныя працаўнікі Беларускай калійнай кампаніі Алег Пятроў (сябра назіральнай рады), Канстанцін Саладоўнікаў (першы намеснік гендырэктара), Ігар Яўстратаў (намеснік гендырэктара па фінансах) і Дзмітрый Самойлаў (начальнік фрахтавага аддзела).

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.


 

Уладзіслаў Баўмгертнер з'яўляецца і старшынёй назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі". Яшчэ ўчора шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі