Інвестыцыйны рэйтынг Беларусі можа стаць вышэй, але ўсё яшчэ недастаткова
Рэйтынг Беларусі мог быць большым на 2 ступені — замест "В" будзе "ВВ-". Але для яго павышэння замінае адсутнасць рэформаў у краіне. Але нават з пакім павышэннем рэйтынг "ВВ-" на 3 ступені ніжэй за мінімальны інвестыцыйны, якія, напрыклад, мае Расія, паведамляе тэлеграм-канал “Эканоміка”. Ён сабраў самыя цікавыя часткі прэс-рэліза Fitch з ацэнкай суверэннага рэйтынгу Беларусі.
У прэс-рэлізе гаворыцца, што Беларусь вядзе перамовы з Кітаем аб вылучэнні двух крэдытаў.
Па версіі Fitch эканоміка Беларусі ўпадзе на 5% у 2020 годзе і вырасце на 3,2% у 2021. То бок Беларусь не выйдзе на дакрызісны ўзровень за год, для гэтага спатрэбіцца больш часу.
Дэфіцыт бюджэтнага сектару складзе 4,3% ад ВУП, што адрозніваецца ад ацэнак урада — 2%. Па прагнозам дзяржаўны доўг з гарантыямі дасягне 49,6% ВУП супраць 41,9% у 2019 годзе. Гарантыі вырастуць з 5,7% да 7,7% ВУП.
Fitch прагназуе, што да канца 2020 г. ЗВР знізяцца да $7,1 млрд. Гэта менш, чым чакае Нацбанк — $7,3 млрд мінімум. Па інфляцыі ў Fitch салідарныя з Нацбанкам. Ацэнка росту цэнаў ад агенцтва — 5,6% за 2020 год.
Fitch амерыканская карпарацыя, вядомая ў асноўным як рэйтынгавае агенцтва. Fitch Ratings нароўні са Standard & Poor's і Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў. Галоўная задача — прадастаўленне усветным крэдытным рынкам незалежных і арыентаваных на перспектыву адзнак крэдытаздольнасці, аналітычных даследаванняў і дадзеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.