"Іслач" спыніла пераможную серыю "Нёмана"
У суботу прайшлі чатыры матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Іслач" спыніла пераможную серыю "Нёмана", якая складалася з пяці выйгрышаў запар (яны дазволілі гродзенцам пакінуць ніжнюю частку турнірнай табліцы). У Маладзечне каманда з Мінскага раёна перамагла з лікам 2:0. Абодва галы былі забіты ў другім тайме.
"Мінск" прайграў "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2, брэсцкае "Дынама" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 0:0, "Гомель" выйграў у "Віцебска" — 4:1. Астатнія матчы пройдуць у нядзелю.
У першынстве лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 50 ачкоў пасля 19 матчаў, у БАТЭ 45 ачкоў пасля 21 паядынка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.