Іспанскі суд арыштаваў былога спікера парламента Каталоніі

Іспанскі суд арыштаваў былога спікера парламента Каталоніі

Вярхоўны суд Іспаніі арыштаваў былога спікера парламента Каталоніі 61-гадовую Карме Форкадэль. Яна ўзятая пад варту на час расследавання, якое праводзіцца па факце абвяшчэння незалежнасці Каталоніі. Пры гэтым Форкадэль можа выйсці пад заклад у памеры 150 тысяч еўра, інфармуе Reuters.

Як вядома, пасля рэферэндума 1 кастрычніка, большасць удзельнікаў якога прагаласавалі за незалежнасць Каталоніі, і пасля абвяшчэння незалежнасці каталонскім парламентам 27 кастрычніка, Мадрыд распусціў парламент і урад аўтаноміі, прызначыў новыя парламенцкія выбары і распачаў рэпрэсіі. Пад арышт трапіў шэраг каталонскіх палітыкаў, ім пагражаюць дзясяткі гадоў пазбаўлення волі. У адказ на гэта ў Каталоніі праходзяць мірныя акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі