Іспанскія СМІ: "Баварыя" прапанавала за Глеба 8 млн еўра

8 мільёнаў еўра прапануе "Барселоне" за паўабаронцу Аляксандра Глеба мюнхенская "Баварыя". Пра гэта паведаміла аўтарытэтнае каталонскае выданне El Mundo Deportivo.
Нібыта, нямецкі клуб шукае замену Франку Рыберы сабраўся сыходзіць з "Баварыі". Раней паведамлялася, што Рыберы можа з'явіцца якраз у "Барселоне".

Сайт euro-football.ru нагадвае, што беларус Аляксандр Глеб перайшоў мінулым летам з лонданскага "Арсенала" ў "Барселону" за 15 млн еўра, але прайграў барацьбу за месца ў асноўным складзе экс-партнёру па лонданскім клубе Цьеры Анры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі