Італьянскі мільярдэр разглядае інвестыцыі ў беларускі футбол

Італьянскі мільярдэр разглядае інвестыцыі ў беларускі футбол

Італьянскі мільярдэр Маўрыцыя Міян хоча інвеставаць у беларускі футбольны клуб, піша TUT.by са спасылкай на італьянскае выданне Il Tirreno.

Раней Міян быў прэзідэнтам футбольнага клуба "Піза". Па звестках італьянскіх журналістаў, ён ужо двойчы сустракаўся са сваім кампаньёнам — у Дубаі і Санта-Дамінга, каб абмеркаваць інфестыцыі ў беларускі футбол. Яго партнёрам называюць былога футбаліста беларускай зборнай Віталя Кутузава, большая частка кар'еры якога прайшла ў Італіі. У "Пізе", якая належыць Міяну, ён гуляў у 2007-2008 гадах.

Міян падкрэсліў, што ён не абавязкова будзе набываць нейкі клуб. "Давайце не будзем бегчы наперадзе паравоза. Магу толькі сказаць, што Віталь Кутузаў цяпер робіць важную працу", — цытуюць яго словы журналісты. Пры гэтым паведамляецца, што Міяна наўрад ці зацікавіцца клубамі, якія належаць дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі