Іван Наскевіч прызначаны старшынёй Следчага камітэта

Іван Наскевіч прызначаны старшынёй Следчага камітэта

Старшынёй Следчага камітэта Беларусі прызначаны Іван Наскевіч. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Іван Наскевіч — ураджэнец вёскі Цярэблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся там на Дзень Волі ў 1970 годзе. Служыў у савецкім войску, скончыў на выдатна Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію (у 1995-м), працаваў следчым па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласці. З 2007-га Наскевіч ачольваў пракуратуру Пінскага раёна, з ліпеня 2012-га працаваў пракурорам Брэсцкай вобласці. Вядома, што ў яго двое сыноў і дачка.

Ранейшы кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў днямі быў звольнены ў запас.

Фота: tomin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі