Іван Шыла будзе служыць у войску ў Лепельскім раёне
У 29-й ракетна-зенітнай вайсковай часці, якая дыслакуецца ў Лепельскім раёне, будзе служыць актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт", жыхар Салігорску Іван Шыла.
Нагадаем, Шыла скардзіўся (у тым ліку і ў суд) на дзеянні супрацоўнікаў ваенкамата, якія накіравалі яго ў войска. Сам актывіст лічыць свой прызыў незаконным, ён заявіў, што адмаўляецца выконваць загады і аб'явіў бестэрміновую галадоўку.
БелаПАН