Каб патлумачыць, чаму ў Беларусі нізкія заробкі, Лукашэнка надзеў акуляры

Каб патлумачыць, чаму ў Беларусі нізкія заробкі, Лукашэнка надзеў акуляры

Каб патлумачыць, чаму ў Беларусі нізкія заробкі, Аляксандр Лукашэнка надзеў акуляры. Пытанне пра заробкі на прэс-канферэнцыі ў Мінску задала расійская журналістка з Арла. Яе ўразіў у Беларусі нізкі ўзровень заробкаў. Лукашэнка пачаў шукаць нейкі дакумент у паперах, узнікла паўза. "Упершыню надзеў акуляры", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка называў памер сярэдняга заробку ў нашай краіне — каля 400 долараў. "У Расіі напэўна ў 1,5 разы больш", — сказаў ён. Лукашэнка пачаў прыводзіць лічбы па цэнах на "камуналку" ў Беларусі і Расіі: у Мінску 15 цэнтаў за водазабеспячэнне (у рэгіёнах менш, бо там ніжэйшыя заробкі), у Маскве — 53 цэнты, у Смаленску — 36. Падобная сітуацыя і з аплатай за каналізацыю, гарачую ваду.

"Можна чалавеку даць двайную зарплату, як у Беларусі, але забраць праз пэўныя паслугі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што няма роўных умоваў для беларускіх і расійскіх вытворцаў у коштах на той жа газ. Таму беларускай прадукцыі няпроста канкураваць з расійскай. А гэта адбіваецца на памеры заробкаў беларусаў, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі