Каб засакрэціць дзяцей ГРУшнікаў, у дакументах іх састарылі на 100 гадоў

Каб засакрэціць дзяцей ГРУшнікаў, у дакументах іх састарылі на 100 гадоў

У Расіі, каб засакрэціць дзяцей ГРУшнікаў, якія жывуць у інтэрнаце, які "засвяціў" Анатоль Чапіга-Башыраў (абвінавачаны па справе аб атручванні Скрыпалёў там быў прапісаны), у дакументах іх састарылі на 100 гадоў. Дзяўчынкам і хлопчыкам, якія нарадзіліся ў 2005 годзе, упісвалі... 1905 год, замест 2010-га ставілі... 1910 год. У спісе 56 дзяцей. У Пенсійным фондзе былі моцна здзіўленыя гэтаму кур'ёзу — яны звярнулі ўвагу на няўлічаных стогадовых жыхароў, якія кампактна жылі ў двух дамах, збіраліся паведаміць пра магчымае махлярства ў паліцыю. Але Мінабароны РФ чыноўнікаў супакоіла, інфармуе сайт telegra.ph.

Не дзіўна, што самі разведчыкі называюць інтэрнат "домам састарэлых". Па той жа схеме былі "засакрэчаныя" 47 дзяцей у іншым інтэрнаце ГРУ.

Каб засакрэціць дзяцей ГРУшнікаў, у дакументах іх састарылі на 100 гадоў
Фота: telegra.ph

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі