Кабякоў: Мараторый на рост цэн у Беларусі будзе здымацца паэтапна

У Беларусі мараторый на рост цэн будзе адмяняцца паэтапна. Такую заяву на паседжанні Савета міністраў зрабіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Урад абмяркоўваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны за мінулы год і запланаваную працу ў бягучым годзе.

Нагадаем, мараторый на рост цэн на спажывецкія тавары быў уведзены ў Беларусі пастановай урада ад 19 снежня мінулага года.

"У пытаннях цэнавага рэгулявання ў Беларусі будзе забяспечвацца паэтапная палітыка прыняцця збалансаваных рашэнняў па зняцці абмежаванняў", — цытуе словы Кабякова "Интерфакс-Запад".

Андрэй Кабякоў нагадаў пра сітуацыю канца 2014-га, калі на сітуацыю на фінансавым рынку і ў эканоміцы нашай краіны паўплывала падзенне расійскага рубля і зніжэнне сусветных цэн на нафту. У выніку, урад і Нацбанк пайшлі на "непапулярныя меры", каб захаваць стабільнасць у эканоміцы і ў грамадстве, адзначыў прэм'ер.

Паводле слоў Кабякова, гэта спрацавала і на валютным ды дэпазітным рынках устанавілася спакойная сітуацыя. "Патрэба ў валюце на біржы задавальняецца цалкам, адкладзены попыт на валюту адсутнічае, абменнікі працуюць у штатным рэжыме", — цытуе словы Кабякова БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі