Кабякоў накіраваўся з візітам у Кыргызстан
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з працоўным візітам у Кыргызстан. Кіраўнік Саўміну прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў ураду дзяржаў-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое пройдзе ў Бішкеку 2-3 лістапада.
На пасяджэнні абмяркуюць практычныя пытанні развіцця супрацоўніцтва ў ШАС і асобны акцэнт зробяць на эканамічным узаемадзеянні. Па выніках пасяджэння плануюць падпісаць каля 10 дакументаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.
ШАС — гэта рэгіянальная міжнародная арганізацыя, у якую ўваходзяць Кітай, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан. Яшчэ шэсць краінаў (Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан) маюць статус назіральнікаў.