Кабякоў загаварыў пра аднаўленне эканамічнага развіцця ў Беларусі

Кабякоў загаварыў пра аднаўленне эканамічнага развіцця ў Беларусі

На пасяджэнні Савета міністраў у пашыраным складзе кіраўнік урада заяві пра паступовае аднаўленне асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця.

Па словах Андрэя Кабякова, вsтворчасць прадукцыі ў сельскай гаспадарцы на 3,8% перавысіла ўзровень мінулага года. "Штомесяц падцягваецца да ўзроўню мінулага года прамысловасць — 98,5%. Пры гэтым "Беллегпрам", Мінпрам, "Белдзяржхарчпрам", Міністэрства аховы здароўя (фармпрамысловасць) перавысілі ўзровень мінулага года на 0,8-6,8%. Аб'ёмы вытворчасці адноўленыя ў 8 з 13 падсекцыяў апрацоўчай прамысловасці", — цытуе БЕЛТА словы прэм'ер-міністра.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што рэнтабельнасць продажаў вырасла да 7,4%, а інфляцыя за 10 месяцаў склала 9,2%. Сальда знешняга гандлю за 9 месяцаў паказвае станоўчы вынік — 391 млн долараў, або 1,1% ад ВУП пры прагнозе 0,5%.

Таксама Кабякоў звярнуў увагу, што стабілізаваўся валютны рынак і палепшылася сітуацыя на крэдытна-дэпазітным рынку. "Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва за 10 месяцаў прыраслі на 203 млн рублёў. Толькі за апошні месяц яны павялічыліся на 78 млн рублёў. Гэта ва ўмовах, калі стаўкі па такіх дэпазітах зніжаюцца", — паведаміў прэм'ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі