Качанава хоча спыніць адток будаўнікоў песнямі і канцэртамі
Наталля Качанава на будаўніцтве "Магніта Мінска"
Устойлівая праца будаўнічага комплексу абмяркоўвалася 9 кастрычніка ў Савеце Рэспублікі. Пра гэтую сферу чальцам Савета Рэспублікі расказваў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прапанавала меры па барацьбе з цякучкай кадраў. На яе думку, будаўнікам трэба вылучаць участкі для будаўніцтва ўласнага жылля, а таксама ладзіць для іх канцэрты.
"Магчыма, трэба будаваць самім жыллё. Што нам сёння перашкаджае вылучыць участак зямлі для будаўнічай арганізацыі, каб замацаваць там кадры. Мы вас падтрымліваем у гэтым пытанні. Ніхто не адмяняў і маральны стымул у гэтай працы. Нездарма ў савецкі час і потым былі песні, канцэрты, падтрымка людзей, ушанаванне, узнагароды, у сродках масавай інфармацыі пісалі пра найлепшых работнікаў, якія працуюць у галіне. Гэта ўсё немалаважна", — прыводзіць прэс-служба Савета Рэспублікі яе словы.
Таксама Качанава канстатавала, што будаўнікі з вышэйшай адукацыяй сыходзяць у іншыя галіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.