Качанава: Заробак бюджэтнікаў у Беларусі ў 2017-м плануецца павысіць на 9%
Заробак бюджэтнікаў у Беларусі ў 2017-м плануецца павысіць на 9%. Гэта прадугледжана праектам рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Пра гэта заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, рэспубліканскі бюджэт на 2017 год захавае сацыяльны накірунак. Запланаваны рост выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю, навуку і спорт, інфармуе БЕЛТА.
Каб прыняць бюджэт-2017 у першым чытанні, дэпутатам хапіла 40 хвілін