Кацярына Карстэн выйграла “золата” на чэмпіянаце свету па веславанні
29 жніўня двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн выйграла золата ў класе лодак-адзіночак на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, што праходзіць у польскім горадзе Познань. У фінальным заездзе беларуска пераадолела 2.000 метраў за 7 хв. 11,78 се. Больш за палову дыстанцыі Карстэн трымалася чацвёртай, але імклівым фінішным спуртам дабілася бліскучай перамогі.
Сённяшні залаты медаль — шостае вышэйшае дасягненне Кацярыны Карстэн на чэмпіятанах свету па веславанні. Раней яна выйгравала золата сусветных чэмпіянатаў у 1997, 1999, 2005, 2006, 2007 гадах, а таксама станавілася чэмпіёнкай Алімпіяд у 1996 і 2000 гадах.