Кадыраў прызначыў малодшага лейтэнанта Кадырава начальнікам паліцыі

Кадыраў прызначыў малодшага лейтэнанта Кадырава начальнікам паліцыі

Рамзан Кадыраў прызначыў малодшага лейтэнанта Хас-Магамеда Кадырава, якому толькі 26 гадоў, начальнікам паліцыі Грознага. За апошні год сваяк кіраўніка Чачні зрабіў імклівую кар’еру ў дзяржаўных органах рэспублікі, піша сайт bbc.com. У лютым 2017-га Хас-Магамед стаў памочнікам Рамзана, але працаваў разам з мэрам сталіцы Чачні Муслімам Хучыевым. У канцы верасня ён быў пераведзены на пасаду начальніка ўпраўлення па кантролю за абаротам наркотыкаў МУС па Чачні. У канцы лістапада Хас-Магамед Кадыраў прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў па Грозным.

Рамзан Кадыраў лічыць свайго сваяка “адказным прафесіяналам”, падкрэслівае, што ён даўно працуе ў яго камандзе. Дарэчы, Хас-Магамед сёлета стаў першакурснікам-завочнікам Чачэнскага дзяржуніверсітэта, дзе вывучае эканоміку. Рыхтуецца да новага прызначэння?

“Бі-Бі-Сі” адзначае, што прызначэнне маладога чалавека на адказную пасаду для Чачні выпадак не адзінкавы. Раней на розныя кіраўнічыя пасады прызначаліся і іншыя сваякі ды аднавяскоўцы Рамзана Кадырава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі