Калаур: Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не вышэй за 5%

Калаур: Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не вышэй за 5%

У 2019 годзе інфляцыя ў Беларусі чакаецца на ўзроўні не больш за 5%. Такую лічбу назваў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Нацбанка абяцае, што ў 2019 годзе захаваецца пераемнасць грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзілася ў папярэднія гады. Цэнавай стабільнасці, па яго словах, будзе садзейнічаць рэжым манетарнага таргетавання.

Калаур заявіў, што захаваецца гнуткі рэжым курсаўтварэння, што дазваляе прадпрыемствам і эканоміцы ў цэлым адаптавацца да ўнутраных і знешніх шокаў.

Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2018 года інфляцыя ў параўнанні са снежнем 2017-га склала 4,2%. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас казаў, што па выніках 2018 года інфляцыя мусіць застацца ў межах 6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі