Каліфарнійскі пляж апанавала "рыба-пеніс"
У амерыканскай Каліфорніі пляж Дрэйкс-Біч нечакана пакрыўся марскімі чарвякамі класа эхіўрыдаў. Хаця гэтыя істоты не належаць да рыб, за вонкавы выгляд іх часта называюць "рыбамі-пенісамі", перадае Бі-Бі-Сі.
Звычайна гэтыя чарвякі жывуць пад пластом пяску. Аднак пасля некалькіх моцных штормаў яны апынуліся на паверхні пляжа. Часопіс Bay Nature так апісаў гэтае відовішча: "Наступным разам, калі пойдзеце на пляж, проста ўявіце, што ў некалькіх сантыметрах пад вамі корпаюцца тысячы ружовых сасісак".
Навукоўцы лічаць, што гэтыя чарвякі існуюць ужо 300 мільёнаў гадоў. Працягласць жыцця некаторыя з іх — да 25 гадоў: гэта вельмі доўга для бесхрыбетных.
Сваякі эхіўрыдаў, знойдзеных у Каліфорніі, жывуць у Азіі. Напрыклад, у Карэі іх лічаць далікатэсам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.