Калоны сепаратыстаў прыбылі ў Данецк

У Данецк прыбылі баевікі са Славянску і Краматорску. Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Данецкага гарадскога савета.

“Інфармацыя пра тое, што ў Данецк прыбылі баевікі са Славянска і Краматорска пацвярджаецца. У раёне Данецкага аэрапорту перыядычна ідзе перастрэлка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Сепаратысты сёння ўначы вырваліся са Славянска, нягледзячы на шчыльны агонь з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Славянск вызвалены, над будынкам мясцовага гарсавету ўзняты ўкраінскі дзяржаўны сцяг.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі