Каля 1,5 тысяч чалавек сталі фігурантамі адміністрацыйных спраў у кастрычніку

Дом правасуддзя ў Мінску / Еўрарадыё​
Дом правасуддзя ў Мінску / Еўрарадыё​

Суткі арышту ў кастрычніку атрымалі каля 500 удзельнікаў пратэстаў, якіх беларускія суды прызналі правапарушальнікамі. Статыстыку публікуе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна". 

"Паводле звестак праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку былі падвергнутыя больш чым 1450 чалавек, 475 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты", — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі. 

Падчас нядзельных акцый пратэсту 1 лістапада было затрымана больш за 300 чалавек. Частка затрыманых таксама чакае суда. Акрамя таго, у панядзелак, як паведамляе тэлеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці, праходзіць суд над жонкай музыкі Змітра Вайцюшкевіча Галінай Казіміроўскай. Яе абвінавачваюць па артыкуле 23.34, удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.  Казіміроўская кіруе хорам "Concordia". Яе затрымалі ў мінулы чацвер, і ўвесь гэты час яна знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна, пры тым што дома ў яе двое непаўналетніх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі