Каля 200 аўтамабіляў сабралося на беларуска-ўкраінскай мяжы

Каля 200 аўтамабіляў сабралося на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Новая Гута". Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў начальнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Плынь аўтамабіляў, якія ідуць праз Беларусь ва Ўкраіну пастаянна расце, цяпер іх ужо больш за дзвесце. Пераважна гэта легкавыя аўтамабілі грамадзян Расіі, якія едуць у Крым транзітам праз Беларусь, адзначыў Цішчанка.

Каб разгрузіць пункт пропуску "Новая Гута" памежнікі рэкамендуюць грамадзянам карыстацца пунктамі пропуску "Новая Рудня", "Весялоўка", "Александраўка" і "Камарын".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі