Каля 350 беларусаў выехалі ў Літву па гуманітарных прычынах

Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Вільнюсе
Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Вільнюсе

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустамас Любаевас распавёў, што з гуманітарных прычын у краіну ўжо прыбылі амаль 350 беларусаў:

"За ўвесь перыяд са жніўня па 20 снежня на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі па асаблівых гуманітарных прычынах з дазволам міністра ўнутраных спраў прыбылі 347 грамадзян Беларусі, 74 грамадзяніна звярнуліся па прытулак", — паведамляе словы кіраўніка службы Delfi.ru.

Паводле дадзеных службы і Міністэрства ўнутраных спраў, за апошні тыдзень па гуманітарных прычынах прыбылі яшчэ 40 беларусаў, па сховішча звярнуліся 2 чалавекі.

Рустамас Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэй, чым у Літве. У Польшчу прыбылі 606 беларусаў, а па сховішча звярнуліся 127. 

З панядзелка ўлады Беларусі ўвялі забарону на выезд з краіны для сваіх грамадзян, матывуючы гэта барацьбой з каранавірусам. Пасля забароны сітуацыя з выездам беларусаў кардынальна не змянілася: 

"Цяпер складана ацэньваць, ці будуць дазваляць грамадзянам Беларусі выязджаць з краіны, каб звяртацца па прытулак або па гуманітарных прычынах, аднак у перыяд з 1 лістапада па 20 снежня павялічылася колькасць выпадкаў, калі грамадзяне Беларусі прыбываюць на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі праз дзяржмяжу, баючыся праверак на пунктах кантролю або з просьбай аб прытулку. Можна прагназаваць, што такія выпадкі будуць пачашчацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі