Каля 750 тысяч чалавек патрабавалі вызваліць лідараў Каталоніі

Каля 750 тысяч чалавек патрабавалі вызваліць лідараў Каталоніі

Каля 750 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Барселоне і патрабавалі вызваліць узятых пад варту лідараў Каталоніі, абвінавачаных у сепаратызме. Пратэстоўцы выйшлі на вуліцу ўвечары 11 лістапада. Падчас заходу сонца яны свяцілі тэлефоннымі экранамі, перадае ВВС.

Тыдзень таму быў затрыманы былы кіраўнік ураду Каталоніі Карлес Пучдэмон, а таксама яшчэ некалькі міністраў з рэгіёну, у якім Іспанія цяпер увяла наўпроставае кіраванне. Каталонскі парламент у мінулым месяцы абвясціў незалежнасць рэгіёну пасля праведзенага рэферэндуму аб статусе аўтаноміі. Мадрыд адказаў звальненнем усіх кіраўнікоў Каталоніі і роспускам рэгіянальнага парламента.

Выбары ў новы парламент Каталоніі павінны адбыцца 21 снежня. Некаторыя з затрыманых палітыкаў увойдуць у спіс каталонскай партыі, якая выступае за незалежнасць ад Іспаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі