Каля польскіх амбасад па ўсім свеце выбарцы выстройваюцца ў чэргі

У трох італьянскіх гарадах Рыме, Мілане і Неапалі польскія грамадзяне стаяць у чэргах перад дымпламатычнымі прадстаўніцтвамі, каб аддаць свой голас на прэзідэнцкіх выбарах. Колькасць выбарцаў значна больш, чым у першым туры, перадае партал tvn24.pl.
Высокая яўка назіраецца і на нямецкіх выбарчых участках. У Берліне ўжо прагаласавала больш за траціну зарэгістраваных там выбарцаў.

Шмат ахвотнікаў аддаць голас і ў чэскай сталіцы Празе ды літоўскай Вільні. Гэта ў асноўным польскія турысты.

З вялікай увагай назіральнікі сочаць за галасаваннем у Бельгіі. Падчас першага тура на выбарчым участку ў Бруселі з урнаў вынулі на 88 бюлетэняў больш, чым выдалі выбарцам. У выніку кіраўнік камісіі пайшоў у адстаўку. Аднак сёння ніякіх надзвычайных выпадкаў у Бруселі пакуль не зарэгістравана.

У Іспаніі на другі тур выбараў зарэгістравалася на 50% больш асобаў, чым 2 тыдні таму. Палякі галасуюць таксама ў Катары, Амане і Егіпце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі