Каля Вярхоўнай Рады затрымалі чалавека, які кінуў гранату (відэа)

Пры сутычках каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны ў панядзелак розныя траўмы і раненні атрымалі каля 100 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Такую лічбу журналістам назваў начальнік кіеўскай міліцыі Аляксандр Церашчук.

Пры выбуху гранаты, кінутай у праваахоўнікаў, аднаму з іх адарвала ногі. Як заявіў мэр Кіева Віталь Клічко, адзін з праваахоўнікаў загінуў. Журналісты перадаюць, што тры праваахоўнікі знаходзяцца ў крытычным стане.

Начальнік кіеўскай міліцыі паведаміў, што зламысніка, які кінуў гранату, затрымалі. Яго асобу высвятляюць.

Фота: ictv.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі