Каманда БДУ выйграла Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па “Што? Дзе? Калі?”

Каманда Белдзяржуніверсітэта з назвай “Хорошо темперированный клавир” выйграла Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па “Што? Дзе? Калі?”. У спаборніцтвах узялі ўдзел 285 студэнцкіх каманд з універсітэтаў і іншых ВНУ Расіі, Украіны і Беларусі. “Хорошо темперированный клавир” (так называецца таксама 2-томны зборнік 48 прэлюдый і фуг І.С. Баха) дакладна адказаў на 80 пытанняў. Столькі ж дакладных адказаў дала каманда “ГРМ-2” з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аднак па статыстыцы пытанні, на якія адказвалі мінскія студэнты, былі больш складаныя, таму каманда БДУ ў агульным заліку заряла 1 месца, а каманда СпбДУ — другое. На трэцім месцы каманда Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта “Ёжикус Vulgaris”.

Капітанам каманды БДУ была Алена Повышава, вядомая таксама як капітан жаночай зборнай беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі