Каманда Цапкалы аспрэчыць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе

Каманда Цапкалы аспрэчыць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе

Каманда Валерыя Цапкалы будзе абскарджваць у Вярхоўным судзе адмову ў яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Аднак ілюзіяў наконт рашэння суда яна не мае.

Пра гэта сам экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду паведаміў у сваім відэазвароце. 

"У нас няма прынцыпу падзелу ўладаў, які існуе ў большасці развітых краін свету. У нас, на жаль, ёсць толькі адна ўлада, яна ж з'яўляецца і выканаўчай, і заканадаўчай, і судовай. Але мы ў гэты раз змаглі зафіксаваць усе юрыдычныя парушэнні, да якіх звяртаецца ўлада для таго, каб фальсіфікаваць выбары. І мы перадамо гэтыя заключэнні разам са спісам тых людзей, якія бралі ўдзел у фальсіфікацыях выбараў, і ў міжнародныя суды, і ў міжнародныя арганізацыі", — заявіў Валерый Цапкала.  

Ён згадаў, што дзеці і ўнукі беларускіх калабарантаў пасля вайны "бегалі па розных архівах і прасілі выдаліць фатаграфіі і інфармацыю пра сваякоў". На яго думку, гэта сама будуць бегаць дзеці і ўнукі тых, хто сёння парушае закон. "Хто гатовы дзеля таго, каб прыслугоўвацца гэтай уладзе, ісці на фальсіфікацыю выбараў і ў канчатковым рахунку на здраду народу Беларусі, на дзяржаўную здраду. Таму што вышэйшай крыніцай дзяржаўнай улады паводле Канстытуцыі з'яўляецца беларускі народ", — падкрэсліў экс-прэтэндэнт.

Каманда Цапкалы здала ў ЦВК каля 160 тысяч подпісаў, аднак выбаркамы прызналі сапраўднымі толькі 75 тысяч. Гэтага было недастаткова, каб зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. 

На пасяджэнні ЦВК 14 ліпеня прэтэндэнту "вярнулі" тры тысячы подпісаў, аднак заявілі, што ў яго дэкларацыі не паказаныя акцыі "Прыёрбанка", якімі валодае яго жонка. Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі на падставе недастатковай колкьасці подпісаў і парушэнні ў дэкларацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі