Камандзір батальёна "Усход" пацвердзіў: "Бук" у "апалчэнцаў" быў (аўдыё)

У ім ён пацвердзіў, што зенітна-ракетны комплекс быў у баевікоў і яго выкарыстанне, нібыта, справакавалі ўкраінскія сілавікі, якія праводзілі абстрэлы ўмацаванняў з паветра.

Хадакоўскі: "Бук" ішоў на Луганск... Мне сказалі, што "Бук" з боку Луганска ідзе пад сцягам "ЛНР". Пра гэта я ведаю, я чуў. Найхутчэй вярнулі, каб прыбраць доказы прысутнасці".

Аднак пазней Хадакоўскі заявіў, што не гаварыў Reuters пра наяўнасць у "апалчэнцаў" "Бука". Паводле яго слоў, ён проста разважаў пра розныя версіі таго, што адбылося (быў збіты пасажырскі самалёт, загінулі амаль 300 чалавек). Ён падкрэсліў, што мае відэазапіс інтэрв'ю і неўзабаве яго змясціў у інтэрнэце.

Аднак агенцтва Reuters настойвае, што Аляксандр Хадакоўскі ў інтэрв'ю гаварыў пра тое, што "Бук" быў у баевікоў. Пра гэта сведчыць аўдыёзапіс.

"Бук", з якога збілі "Боінг", маглі бачыць у Расіі (відэа)

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі