Кампанія вакцынацыі дзяцей супраць COVID-19 стартуе ў Беларусі 27 снежня
Міністэрства аховы здароўя Беларусі дало дазвол на вакцынацыю дзяцей супраць інфекцыі COVID-19. Ёй падлягаюць дзеці ва ўзросце 12-17 гадоў. Для таго, каб яны маглі вакцыянавацца, бацькі ці законныя прадстаўнікі павінны падпісаць "інфармаваную згоду".
Адзначаецца, што вакцынацыю можна будзе прайсці не раней паўгода пасля перанесенай хлопчыкам ці дзяўчынкай інфекцыі COVID-19. Ёсць і іншыя ўмовы, сярод іх — адсутнасць супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.
Мінаховы здароўя падкрэслівае, што для вакцынацыі прапануецца кітайская вакцына (Verо Cell).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.