Кампаніяі "Наш дом" прапануе змяніць закон "Аб амністыі"
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Наш дом" адправілі ўсім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Гомеля наказы выбаршчыкаў аб унясенні 27 зменаў у праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
У праекце зазначана, што жанчыны, асуджаныя па пэўных артыкулах, падлягаюць амністыі, а да мужчын з такімі ж артыкуламі ў законапраекце падыходзяць выбарачна. Праваабаронца Валерый Шчукін паведаміў, што актывісты кампаніі ўнеслі папраўкі, каб мужчыны і жанчыны трактаваліся аднолькава.
Пакараныя абмежаваннем свабоды, на думку В.Шчукіна, павінны падлягаць амністыі без абмежаванняў. Вельмі прынцыповы момант — дзеці-правапарушальнікі, накіраваныя не ў турму, а ў спецыяльныя ПТВ. Яны, як зазначыў В.Шчукін, наогул не згадваюцца, а дзяцей, упэўнены ён, трэба было б у першую чаргу амніставаць.
БелаПАН