“Камунарка” пра “сексуальных школьніц” на ўпакоўцы: Нічога ў гэтым няма!
Беларускія цукеркі ад “Камунаркі” з серыі “Заодно” вырашылі прарэкламаваць на расійскім рынку з дапамогай “сексуальных школьніц”. На упакоўцы ад цукеркі намаляваныя дзве школьніцы ў школьных сукенках і два мужчыны. Усё б нічога, але ў тэксце:
“Наперадзе ідзе дзяўчына, сонечная такая, сексуальная і смешная адначасова. Кароткая школьная сукенка, белы бант ў валасах. Ідзе басанож, а ў руцэ, вядома, туфлі на высачэзных шпільках”, ― апісваюць дызайнеры цукерку з ванільнай нугой і чарнаслівам.
У адміністрацыі прадпрыемства, куды звярнулася Еўрарадыё ў такой рэкламе не бачаць нічога кепскага.
Супрацоўніца адміністрацыі: “Нам гэта рабіла кампанія, у якой шмат міжнародных узнагародаў. Наша упакоўка годная і прыгожая. Нічога такога ў гэтым няма, нічога там залішняга. Ідуць дзве школьніцы, сапраўды, у прыгожых сукенках. І калі глядзіш на такую прыгажосць, сапраўды ўздымаецца настрой”.
Цукеркі з такой абгорткай разлічаныя на расійскі рынак.
Фота: са старонкі ў Твітары спявака Васі Абломава