Канал “Культура” паставіў радыёспектакль “Чорная панна Нясвіжа”

Канал “Культура” паставіў радыёспектакль “Чорная панна Нясвіжа”

23 чэрвеня ў 19:00 у эфіры канала “Культура” адбудзецца прэм’ера радыёспектакля “Чорная панна Нясвіжа” па п’есе Аляксея Дударава. Новы спектакль прымеркавалі да 90-годдзя рэжысёра Валерыя Раеўскага, які ў 2000 годзе паставіў драматычную гісторыю пра трагічнае каханне магнаткі Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта на сцэне Купалаўскага тэатра.

“Гэта адаптаваны для аўдыяўспрымання твор, які зафіксаваў творчыя задумы купалаўцаў, каманды канала “Культура” і кампазітара Віктара Капыцько. Атрымалася вельмі шчымлівая сучасная гісторыя, што мела месца здарыцца ў далёкім XVI стагоддзі. Гэта сапраўдны гімн Вялікаму каханню, якое не мае межаў”, – адзначе дырэктар канала “Культура” Беларускага радыё Уладзімір Трапянок.

Ролі ў радыёспектаклі выканалі Валянціна Гарцуева (Барбара Радзівіл), Павел Астравух (кароль Жыгімонт), Ала Ельяшэвіч (Бона Сфорца), Сяргей Чуб (Мнішак), (Радзівіл Руды), Аляксандр Паўлаў (Радзвіліў Чорны). Гучыць у пастаноўцы і голас аўтара п’есы – Аляксей Дудараў, які выканаў ролю Вядучага.

Калі не патрапіце на прэм’еру, пераслухаць “Чорную панну Нясвіжа” можна будзе на сайце www.radiokultura.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі