Канапацкая: Чакаю ад Еўропы больш жорсткіх ацэнак падзей у Беларусі

Канапацкая: Чакаю ад Еўропы больш жорсткіх ацэнак падзей у Беларусі

Пасля таго, як за ўдзел у акцыях недармаедаў пачалі затрымліваць і адпраўляць на суткі  пратэстоўцаў, варта было чакаць, што ўлады не дазволяць спакойна адсвяткаваць Дзень Волі, гаворыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Канапацкая: Мне б хацелася, каб з боку еўрапейцаў прагучалі нейкія больш жорсткія ацэнкі падзей, што адбываюцца. Бо і мірныя ж людзі церпяць і вашы калегі-журналісты. Гэта відавочнае парушэнне правоў, прадугледжаных Канстытуцыяй. І відавочнае парушэнне вуснага загаду прэзідэнта, які казаў пра тое, што людзі маюць права на мірны пратэст і ўлады павінны да гэтага прыслухоўвацца. Чыноўнікі павінны выходзіць і размаўляць з людзьмі. З іншага боку вельмі б не хацелася, каб якімі б жорсткімі не былі ацэнкі, яна не штурхнулі нас у бок Расіі ад Еўропы”.

Па словах Канапацкай, спадзявацца, што парламент выступіць з крытыкай дзеянняў сілавікоў, не даводзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі