Канцэрт у памяць пра Майкла Джэксана пройдзе ў Вене

У пачатку верасня ў Вене пройдзе канцэрт у памяць пра Майкла Джэксана, паведамляе Associated Press. У канцэрце возьмуць удзел родныя Майкла і знакамітыя выканаўцы. У лік удзельнікаў могуць увайсці U2, Мадона, Лаянэл Рычы і Ўітні Х'юстан. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Канцэрт пройдзе пад адкрытым небам на тэрыторыі палаца Шэнбрун — былой летняй рэзідэнцыі аўстрыйскіх імператараў, а сцэна будзе мець выгляд кароны.

Брат Майкла Джэрмэн Джэксан растлумачыў, што поп-кароль вельмі любіў палацы, і таму яму падабалася Вена. У сувязі з гэтым памятны канцэрт вырашана правесці менавіта ў гэта горадзе

Пакуль дакладная дата канцэрту невядомая, але ўжо абвешчана, што квіткі на яго паступяць у продаж 20 жніўня.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі