Канцэрт украінскага гурта "Фіолет" у Брэсце адменены

"Сябры, на жаль, гэтая цудоўная імпрэза не адбудзецца. Гаворкі пра нейкія забароны няма", — паведамілі ў сацыяльных сетках брэсцкія арганізатары канцэрту. Аднак з чым звязана адмена мерапрыемства, не ўдакладняецца.



Некалькі дзён таму стала вядома пра забарону мінскага канцэрту гурту, запланаванага на 17 траўня ў клюбе Loft. Мінскія ўлады адмовілі ў выдачы гастрольнага пасведчання арганізатарам канцэрту на падставе таго, што ён анансаваўся ў СМІ да атрымання дазволу.



Гурт "Фіолет" збіраўся зладзіць міні-тур па Беларусі ў падтрымку новага альбому “Вігвам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі