Канстытуцыйны суд за паўгода атрымаў 50 персанальных скарг на законы
Канстытуцыйны суд
За апошнія паўгода Канстытуцыйны суд (КС) атрымаў 50 зваротаў грамадзян аб праверцы канстытуцыйнасці законаў. Такую лічбу ў інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" назваў старшыня КС Пётр Міклашэвіч.
Людзі скардзіліся на законы, якія, на іх думку, парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды.
"Аналіз паказвае, што многія звароты не адносяцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага суда, а падлягаюць разгляду ў судах агульнай юрысдыкцыі або ў іншых дзяржаўных органах", — каментуе Міклашэвіч.
Раней Канстытуцыйны суд не разглядаў персанальныя звароты ад грамадзян, а толькі ад органаў, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы. Аднак 1 кастрычніка 2023 года набыў моц Закон "Аб канстытуцыйным судаводстве", які абавязаў КС разглядаць такія скаргі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.