Следчы камітэт атрымае "безлімітны" доступ да персанальных звестак беларусаў
Следчы камітэт
Следчы камітэт зможа атрымліваць персанальныя звесткі беларусаў без іх згоды. Гэта вынікае з закона, прынятага 17 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні.
Супрацоўнікам СК дазволяць атрымліваць інфармацыю пра фізічных асоб з розных інфармацыйных сістэм. Таксама яны змогуць мець аддалены доступ да падобных рэсурсаў.
Дарэчы, і да ўвядзення новага закона супрацоўнікі СК маглі запытваць і бясплатна атрымліваць ад дзяржорганаў ды іншых арганізацый інфармацыю, патрэбную для выканання сваіх задач. Але цяпер працэдура будзе значна спрошчаная.
Дарэчы, СК атрымаў і іншыя плюсы ад новага закона. Будучыя следчыя ад моманту залічэння ў Акадэмію МУС будуць мець статус супрацоўнікаў ведамства, а шарагоўцы і малодшы састаў цяпер не павінныя даваць справаздачы падаткавай.
З 1 сакавіка сілавікі ўжо могуць у рэжыме рэальнага часу адсочваць плацяжы беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.