Спецслужбы Беларусі накіроўвалі сваіх хакераў на стажыроўку ў РФ — СБУ

Напярэдадні "першай сусветнай кібервайны"

Напярэдадні "першай сусветнай кібервайны" / pixabay.com

Служба бяспекі Украіны высветліла асобы большасці беларускіх хакераў, якія супрацоўнічаюць з расіянамі. Пра гэта ў інтэрв'ю ukrinform.ua заявіў начальнік упраўлення кібербяспекі СБУ Ілля Віцюк. Паводле яго слоў, гэтыя людзі ўваходзяць у хакерскую групоўку Ghostwriter, дзеянні якой украінцы неаднаразова фіксавалі. "Але і яны — гэта не больш за адзін працэнт ад усёй колькасці нападаў, — расказвае Віцюк. — Мы неаднаразова іх адбівалі і разумеем, якую інфраструктуру яны выкарыстоўваюць. У канцы 2022 года спецслужбы Беларусі накіроўвалі сваіх хакераў на стажыроўку ў Расію. У іх былі сумесныя вучэнні, трэніроўкі, але вага беларусаў у кібервайне нязначная".

Ілля Віцюк не называе прозвішчы беларускіх хакераў. "СБУ вядзе актыўныя контрвыведніцкія мерапрыемствы і, у выпадку апублікавання імёнаў, гэтых супрацоўнікаў могуць перамясціць, яны зменяць свае даныя, а гэта перашкодзіць нашай працы, — працягвае свой аповед ён. — Вайна працягваецца, таму нельга раскрываць свае козыры".

У СБУ лічаць, што Расія рыхтуецца да "першай сусветнай кібервайны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі