Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Латвію ў пустых вагонах

Цыгарэты з Беларусі, знойдзеныя на мяжы з Латвіяй / www.vid.gov.lv
Цыгарэты з Беларусі, знойдзеныя на мяжы з Латвіяй / www.vid.gov.lv

Латвійскія мытнікі знайшлі 100 тысяч цыгарэт у пустых вагонах, якія пераганяліся з Беларусі ў Латвію. Поліэтыленавыя пакеты з 5 тысячамі пачкаў цыгарэт "НЗ", "Мінск" і "Карона" былі прымацаваныя да сценак парожніх вагонаў-хопераў.

"Знаходку" зрабілі 25 мая на пункце мытнага кантролю "Індра". На пачках былі акцызныя маркі Рэспублікі Беларусь. Мытнікі, што натуральна, угледзелі ў гэтым прыкметы крымінальнага злачынства і перадалі матэрыялы ў паліцыю.

Напярэдадні кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшліся таксама на расійска-латвійскай граніцы.

Контрабандные сигареты везли из Беларуси в Латвию в пустых вагонах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі