Капітан гродзенскага ХК "Нёман" прапусціць каля месяца праз траўму
Капітан гродзенскага хакейнага клуба "Нёман" Віктар Туркін прапусціць каля месяца праз траўму, перадае БЕЛТА.
Туркін атрымаў траўму падчас сустрэчы з мінскім "Юнацтвам". Спярша ў форварда падазравалі разрыў бакавой звязкі калена і меніска, на аднаўленне адводзілі некалькі месяцаў. Аднак сёння абследаванне паказала, што траўма не такая сур'ёзная.