Капітан памежнай заставы з аркестрам сустракаў з радзільні жонку з дзіцем
Сведкамі незвычайнага відовішча сталі пацыенты і работнікі Кобрынскай радзільні 10 снежня, піша kobrincity.by.
У гэты дзень начальнік памежнай заставы "Дзівін" капітан Вадзім Бузук забіраў з радзільні жонку з дачкой. Цырымонію суправаджаў аркестр Пінскага памежнага атрада.
Як патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Пінскага памежнага атрада Міхаіл Бут-Гусаім, упершыню такое мерапрыемства было праведзенае некалькі гадоў таму. І цяпер жонак камандзіраў падраздзяленняў памежнага атрада ўжо традыцыйна сустракаюць менавіта так.