Карач, Скрабец і Цярэшчанка плануюць стварыць кааліцыю на парламенцкія выбары

Карач, Скрабец і Цярэшчанка плануюць стварыць кааліцыю на парламенцкія выбары

Лідар грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Вольга Карач, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітвязень Сяргей Скрабец і экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка збіраюцца стварыць кааліцыю для сумеснага ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2016 года. Грамадскія дзеячы і палітыкі праводзяць перамовы, арганізацыйны сход яшчэ не праводзіўся, інфармуе БелаПАН.

"Ёсць і іншыя людзі, якія збіраюцца ўступіць у гэтую кааліцыю... Мы б хацелі стварыць кааліцыю вядомых людзей", — кажа Скрабец.

Як вядома, чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца не пазней за 11 верасня. Раней аб фарміраванні сумеснага спісу кандыдатаў у дэпутаты заявілі рух "За Свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Уласныя спісы кандыдатаў у дэпутаты фармуюць таксама Партыя БНФ і кампанія "Гавары праўду".

Карач, Скрабец і Цярэшчанка плануюць стварыць кааліцыю на парламенцкія выбары
Сяргей Скрабец, Вольга Карач, Віктар Цярэшчанка. Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі