Каралева Вялікабрытаніі памілавала матэматыка, якога адправілі на кастрацыю

У 1952 годзе геніяльны брытанскі матэматык быў асуджаны за гомасэксуалізм. Ён перанёс "хімічную кастрацыю", быў адхілены ад даследаванняў у галіне крыптаграфіі і праз два гады скончыў жыццё самагубствам.



"Я рады, што каралева памілавала Алана Цьюрынга — узламаўшы шыфр "Энігма" падчас Другой сусветнай вайны, ён адыграў вядучую ролю ў выратаванні гэтай краіны", — цытуе словы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана ВВС.



Адзначым, што грыф сакрэтнасці з вынікаў працы Цьюрынга і навукоўцаў з яго групы быў зняты толькі ў 1974 годзе.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі