Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ

Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ

Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ. Такое імя сабе выбраў прынц Чарльз пасля ўступлення на трон, паведаміла прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас.

8 верасня на 97-м годзе жыцця памерла брытанская каралева Лізавета II. Яна была на троне больш за 70 гадоў. Чарльз быў прынцым таксама вельмі доўга. Цяпер яму 73 гады.

Кароль Карл ІІІ ужо выступіў з афіцыйнай заявай.

У Вялікабрытаніі аб'яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі