Карціну настаўніка Марка Шагала прадалі на аўкцыёне амаль за $10 тысяч

Карціну настаўніка Марка Шагала прадалі на аўкцыёне амаль за $10 тысяч

Скончыліся таргі па раней невядомай карціне Юдэля Пэна, выстаўленай на адзін з беларускіх інтэрнэт-аўкцыёнаў. Уладальніку лота прапанавалі за “Старога равіна” 19287 рублёў 78 капеек.

Карціна з'явілася на аўкцыёне 24 красавіка. Стартавы кошт быў — 1 рубель. Але ўжо ў першыя суткі за яе прапаноўвалі 1900 рублёў.

Карціна прадавалася як арыгінальная праца Юдэля Пэна. Аўтарства выклікала вялікія спрэчкі. Еўрарадыё атрымала ад чытачоў атрыбуцыйнае заключэнне, зробленае ў Нацыянальным мастацкім музеі. Там сказана, што хутчэй за ўсё, “Рабін” сапраўды належыць пэндзалю Пэна, але гэта не аўтарская праца, а копія карціны невядомага еўрапейскага мастака XVIII-XIX стагоддзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі