Карстэн, Макараў і Несцярэнка збіраюцца на Алімпіяду ў Лондан?
Як даведалася Еўрарадыё, амаль усе славутыя беларускія алімпійцы рыхтуюцца да наступнай алімпіяды Дакладна вядома, што кар'еру скончылі толькі гімнастка Іна Жукава ды Эліна Зверава (кіданне молата). І тая, і другая застаюцца ў спорце ў якасці трэнераў. Астатнія зоркі мараць пра Лондан, нягледзячы на ўзрост.
Аднак выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Барыс Крыштановіч гаворыць пра гэтыя іх мары асцярожна. Маўляў, спісы кандыдатаў будуць складацца на працягу года. Магчыма, што і ўся каманда па лёгкай атлетыцы зменіцца:
"У нас, мабыць, цалкам зменіцца ўвесь склад за 4 гады. У нас моладзь вельмі перспектыўная, якая за 4 гады можа вырасці ў добрых атлетаў. Краўчанка (шматбор'е), я думаю, будзе - бо ён яшчэ малады чалавек".
Кацярына Карстэн, якая брала медалі на ўсіх алімпіядах з 1992 года, плануе ўдзельнічаць у сваёй шостай алімпіядзе, калі, паводле слоў дзяржаўнага трэнера федэрацыі веславання Тамары Дулуб, не грымне гром:
"Са слоў Каці, калі не грымне гром сярод яснага неба, яна прыме ўдзел у алімпіядзе 2012 года. Зараз яна трэніруецца".
Сама Кацярына гаворыць, што ў Лондане паплыве дакладна не ў адзіночцы.
Згодна са словамі прадстаўнікоў федэрацыі дзюдо, працягвае выступаць алімпійскі чэмпіён Афін дзюдаіст Ігар Макараў. Ён не здолеў патрапіць у Пекін, але марыць трапіць у Лондан.
Андрэй і Наталля Міхневічы, паводле слоў самога чэмпіёна свету ў штурханні ядра, збіраюцца ў Лондан усёй сям'ёй:
"Наша сям'я ў асобе мяне і маёй жонкі Наталлі будзе рыхтавацца да алімпіяды. 4 гады - вялікі тэрмін. Я буду рыхтавацца да яе ўсімі сіламі. А ці буду ўдзельнічаць, не ведаю. Час пакажа".
А вось гімнастка Іна Жукава ўжо не плануе выступаць на наступнай алімпіядзе і плануе перайсці на трэнерскую працу.
Не кінуў штангу Андрэй Рыбакоў, які ўстанавіў сусветны рэкорд, але саступіў золата. Згодна са словамі прэс-сакратара НАКа Пятра Рабухіна, "у Пекіне было зачэплена яго спартовае самалюбства. Таму спартовы азарт і жаданне перамагчы кітайскага спартоўца прымусіць яго выступаць".
Алімпійская чэмпіёнка Афін Юлія Несцярэнка пра Лондан зараз нічога не кажа, але, паводле яе слоў у інтэрв'ю "Вячэрняму Брэсту", зараз рыхтуецца да летняга чэмпіянату свету ў Берліне.
На фота — Андрэй Рыбакоў на Пекінскай Алімпіядзе ("Беларускія навіны")